Тамара НІКАЛАЁНАК
Намеснік дырэктара па кадрах
Тэатр – гэта любоў, бо каб гэта было не так, не стала б я працаваць тут усё жыццё! А любоў ніколі не бывае без смеху і слёз, калі яна сапраўдная. Мы смяёмся і плачам, пэўна, ад вялікай любові да тэатра і адно да аднаго… Слёзы здараюцца, але ад шчасця і любові да ўсяго, што тут адбываецца…
БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 16 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці.
З 1976 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 2000 года працуе намеснікам дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
УЗНАГАРОДЫ
2000 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2004 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2009 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2013 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Добавить комментарий