«Я СЧАСТЛИВА ТЕПЕРЬ...»

12+

Музычна-паэтычны вечар.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 14 сакавіка 2013 года.

Вядучыя майстры Коласаўскага тэатра, актрысы Наталля Аладка і Святлана Жукоўская прапануюць адправіцца ў цудоўны свет класічнага раманса і сусветнай паэзіі. У творчай праграме, якую яны назвалі «Я счастлива теперь…», прагучаць не толькі вядомыя музычныя і літаратурныя творы. Гэта будзе шчырая размова з гледачамі пра каханне, якое ўяўляецца выканаўцам яднаннем двух людзей – мужчыны і жанчыны. Ён вядзе яе праз усё жыццё, кіруючыся сваім розумам, хоць і пачуццямі таксама. Яна ідзе за ім, слухае, адчувае яго, давярае яму. Без гэтага даверу няма сям’і, няма кахання. Стваральнікі і выканаўцы вечара жадаюць кожнаму гледачу знайсці свайго самага блізкага і дарагога чалавека.

На вечары можна будзе пачуць рамансы «Ночь светла», «Утро туманное», «Ваши пальцы пахнут ладаном», «Я ехала домой», «Мой костёр в тумане светит», «Не уезжай, ты мой голубчик», «Я счастлива теперь…»  і многія іншыя, аздобленыя вершамі Аляксандра Пушкіна, Яўгена Баратынскага, Пятраркі, Амада Нерво, Інэсы Хуаны дэ ла Крус, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча.

Сцэнар і пастаноўка Наталлі Аладкі і Святланы Жукоўскай.
Канцэртмайстар Алена Парфёнава.
Выканаўцы – Наталля Аладка і Святлана Жукоўская.

Працягласць вечара – 1 гадзіна без антракту.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка