«ХТО ЦЯБЕ ВЫДУМАЎ...» ПЕСНІ КІНО

12+

Музычны вечар.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 7 мая 2021 года.

Многія фільмы вядомыя не толькі ігрой знакамітых акцёраў і яскравымі сюжэтамі, але і цудоўнымі песнямі. Мелодыі, якія прыходзяць да нас з тэлеэкранаў, застаюцца ў памяці надоўга, шчыра кранаюць душу, нараджаюць жаданне спяваць...

У музычным вечары «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» добра знаёмыя хіты аздоблены запамінальным драматычным сюжэтам. На камернай сцэне – здымачная пляцоўка музычнага тэлепраекту. Удзельнікі – салісты з розных культурных гарадскіх устаноў. Яны добра ведаюць адно аднаго і усе, без выключэння, жадаюць выканаць любімыя творы перад камерай. У гарачай крэатыўнай атмасферы ўзнікаюць спрэчкі, высвятленне адносін, падзел творчай тэрыторыі... Але напрыканцы ўсіх, канешне, паяднае песня, пяшчотна агорне герояў цеплынёй і любоўю.

Артысты-коласаўцы выканаюць для гледачоў песні з кінафільмаў «Доживём до понедельника», «Д’артаньян и три мушкетёра», «Иван Васильевич меняет профессию», «Служебный роман», «Девчата», «Белые росы», «Ирония судьбы, или С лёгким паром!», «Гостья из будущего», «Нежность» і многіх іншых. Безумоўна, падпяваць дазволена і нават неабходна!

Сцэнар і пастаноўка Наталлі АЛАДКІ, Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Канцэртмайстар Алёна ПАРФЁНАВА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

СНЯЖАНА ВІКТАРАЎНА
галоўны адміністратар

Наталля АЛАДКА

ЭЛЬВІРА ПЯТРОЎНА
прыма

Святлана ЖУКОЎСКАЯ

ДЗЯНІС МІКАЛАЕВІЧ
прэм’ер

Юрась ЦВІРКА

АЛЯКСАНДРА БОКАВА
салістка

- Ульяна АЦЯСАВА

КАНСТАНЦІН
саліст

- Яўген БЕРАСНЕЎ

ІНАКЕНЦІЙ
саліст

- Арцём БЛАХІН

ЛІЗА
салістка

- Святлана СУХАДОЛАВА

РАМАН
саліст

- Дзмітрый КАВАЛЕНКА

АЛЁНА АНАТОЛЬЕЎНА
канцэртмайстар

- Алёна ПАРФЁНАВА

НАДЗЕЯ
асістэнт
галоўнага адміністратара

 

- Ксенія КАМІНСКАЯ

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка