ДАРОСЛЫЯ ДЗЕЦІ

16+

Паводле п’есы Леанарда Герша «Гэтыя вольныя матылькі».

Гісторыя кахання на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера - 30 ліпеня 2017 года.

У аснову спектакля пакладзена п’еса вядомага амерыканскага драматурга і сцэнарыста Леанарда Герша «Гэтыя вольныя матылькі», якая атрымала прызнанне на Брадвеі, была экранізавана і абышла многія сцэны Еўропы. У цэнтры дзеяння – гісторыя кахання двух маладых людзей.

Ён – звычайны амерыканскі тынэйджар Дональд, які вырваўся з-пад мацярынскай апекі і рашае даказаць сваё права на самастойнасць. Яна – яго 19-гадовая суседка Джыл, што паспела выскачыць замуж і на шосты дзень збегчы ад мужа. Ён марыць стаць музыкантам, яна – знакамітай актрысай.  Адносіны паміж імі развіваюцца імкліва, але тут на парозе з’яўляецца маці Дональда. Місіс Бэйкер супраць адносін сына з дзяўчынай, якая не адпавядае яе ўяўленням аб прыстойнасці і маралі.

Пераклад Святланы ДАШКЕВІЧ.
Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя ПАХОМАВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ДОНАЛЬД
 
- Раман САЛАЎЁЎ
ДЖЫЛ
 
Анастасія РЭЎЧАНКА-ЛУК'ЯНАВА
МІСІС БЭЙКЕР

 

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА
РАЛЬФ ОСЦІН

 

- Аляксандр БАЗУК
- Яўген ЛУК'ЯНАЎ

Працягласць спектакля - 1 гадзіны 40 хвілін з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Публікацыі:

1. «Вольныя, як матылькі» Ю.Іваноўскага (рэцэнзія на спектакль «Дарослыя дзеці» Л.Герша). - «Культура». - 05.08.2017. (Чытаць)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка