У ВІЦЕБСКУ ПРОЙДЗЕ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»

21.10.2026

З мэтай падвышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях з 24 кастрычніка па 1 лістапада арганізавана правядзенне традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

Падчас акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўласніцтваў адзінокіх, у тым ліку пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструкцыйна-тлумачальнай працы па выкананні правіл пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

У межах акцыі жыхары горада Віцебска могуць звярнуцца ў Віцебскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жытла.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму варта праверыць на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці – усталяваць іх у жылых памяшканнях домаўласніцтва. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.

  

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

         

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X