У ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ – ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З ПЯТРОМ ЛАМАНАМ, ЗАСЛУЖАНЫМ АРТЫСТАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15.10.2026

20 кастрычніка, а 17-й гадзіне, у малой зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна адбудзецца творчая сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, уладальнікам медаля Францыска Скарыны, паэтам, перакладчыкам Пятром Ламанам.

Пятро Аляксандравіч – адзін са старэйшых артыстаў коласаўскай трупы. Служыць у тэатры з 1971 года. За гэты час сыграў каля 130 роляў. Сярод іх такія знакавыя, як Тэймураз Джакелі («Не трывожся, мама!» Н.Думбадзе). Скалнас («Клеменс» К.Саі), Юрась, Мацей і Несцерка ў «Несцерцы» В.Вольскага, Радзівіл Руды ў «Чорнай нявесце» А.Дударава, Дзед («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле П.Санаева, дыплом за лепшую мужчынскую ролю другога плана на Міжнародным тэатральным фестывалі «Ludi» ў Арле), Ваўкалак з аднайменнага спектакля паводле Я.Баршчэўскага, Марцін Уэлер з «Гульні ў джын» Д.Л.Коўбэрна, Піліп Цюрын («Яшчэ раз пра каханне» паводле В.Шукшына), Першы магільшчык з «Гамлета» У.Шэкспіра, Гжэгаж з «Дамаў і гусараў» А.Фрэдры і многія іншыя.

На творчай сустрэчы вы пачуеце расповед пра жыццёвы і творчы шлях вядомага артыста, убачыце фотаздымкі і відэазапісы ўрыўкаў са спектакляў з удзелам Пятра Ламана, вершы ў яго выкананні, зможаце задаць яму пытанні.

Творчая сустрэча праводзіцца ў рамках сумеснага праекта «Коласаўцы» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна, прымеркаванага да 100-годдзя Коласаўскага тэатра.

Уваход вольны.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

         

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X