«І АБДЫМЕ МЯНЕ НЕТУТЭЙШЫ ЦУД…» – СПЕКТАКЛЬ ПРА КАХАННЕ МАРКА ШАГАЛА І ЯГО МУЗЫ БЭЛЫ

25 сакавіка віцебскі глядач зможа ўбачыць на коласаўскай сцэне спектакль «І абдыме мяне нетутэйшы цуд…» у пастаноўцы ізраільскага тэатра «Лесвіца».

У 2019 годзе тэатр паказваў гэтую пастаноўку на Міжнародным тэатральным фестывалі «М@ртконтакт» у Магілёве. Спектакль распавядае пра каханне геніяльнага віцебскага мастака Марка Шагала і яго музы, любімай, галоўнай жанчыны яго жыцця Бэлы Разенфельд.

…Іх закаханасць адбылася ў адно імгненне. Іх каханне доўжылася некалькі дзесяцігоддзяў. Іх духоўная сувязь не перапынілася і пасля сыходу Бэлы ў іншы свет. Бэла глядзіць на нас з яго палотнаў, ён размаўляе з ёй у сваіх вершах, расказвае пра яе ва ўспамінах. Яна значыла для яго не менш, чым ён – для яе. Магчыма, Усявышні падарыў ім гэту сустрэчу, каб нагадаць людзям пра тое, што Пара – гэта больш чым два асобныя, хай нават вельмі таленавітыя, індывіды, гэта – Боскі звяз, здольны перамагчы смерць.

У спектаклі зроблена спроба пачуць, узнавіць дыялог Бэлы і Марка, далучыцца  да таго, што злучыла іх разам у цудоўным палёце.

Тэатр «Лесвіца» быў заснаваны ў 2008 годзе рэжысёрам Надзеяй Грынберг і актрысай Ганнай Гланц-Маргуліс як рускі эксперыментальна-літаратурны тэатр у Ізраіле. Ён браў удзел у міжнародных фестывалях Ізраіля, Францыі, Канады, Украіны, Даніі, Фінляндыі, Эстоніі, Літвы, Венгрыі, Іспаніі. Рэжысёр Аляксандр Міхайлаў,  знакаміты расійскі рэжысёр, што не так даўно жыве ў Ізраіле, паставіў спектакль «І абдыме мяне нетутэйшы цуд…»  для актрысы Ганны Гланц-Маргуліс.

Пачатак а 19-й гадзіне.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі на спектакль можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка